Арыэль Шарон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арыэль Шарон (іўр. אריאל «אריק» שרון, народжаны Шэйнерман; 26 лютага 1928, паселішча Кфар-Малал паблізу Кфар-Савы, Палесціна — 11 студзеня 2014, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля ў 2001—2006 гг.
Remove ads
Біяграфія
Арыэль Шарон нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі. Яго дзед нарадзіўся і вырас у Брэсце. Бацька таксама быў з Брэста. Маці нарадзілася пад Чавусамі на Магілёўшчыне. У Палесціну бацькі эмігравалі ў 1922 годзе.[6]
Ваенную адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўрэйскай самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны (1948—49) камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам (Суэцкі крызіс, 1956), араба-ізраільскіх войнах (1967 і 1973).
3 1973 член палітычнага аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідар. 3 1975 саветнік прэм’ер-міністра І. Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. 3 1984 міністр прамысловасці, у 1990—92 — будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нацыянальнай інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У верасні 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. 3 лютага 2001 па 2006 год прэм’ер-міністр Ізраіля.
З 2006 года знаходзіўся ў стане комы (трапіў у кому пасля інсульту).
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
- Wasserstein B. Ariel Sharon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ariel Scharon // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads