Арыян Аскарыд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арыян Аскарыд (фр.: Ariane Ascaride; нар. 10 кастрычніка 1954, Марсель) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, уладальніца прэміі «Сезар» і яшчэ дзвюх іншых кінаўзнагарод.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 10 кастрычніка 1954 года ў Марселі. Вывучала сацыялогію ва ўніверсітэце горада Экс-ан-Праванс, там стала членам Нацыянальнага саюза французскіх студэнтаў і пазнаёмілася з будучым мужам — рэжысёрам, акцёрам, прадзюсарам і сцэнарыстам Раберам Гедыгянам; з 1980 здымаецца ва ўсіх яго фільмах. Да 1979 года навучалася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Антуана Вітэза і Марселя Блюваля.
Брат — П’ер Аскарыд, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і адзін з вынаходнікаў хатняга кінатэатра.
У кіно пачала здымацца ва ўзросце 22 гадоў, у 2006 годзе адзіны раз выступіла як сцэнарыст («Падарожжа ў Арменію»), у 2010 — як рэжысёр (адзін эпізод серыяла «Гісторыі жыццяў»).
Член пацыфісцкай арганізацыі «Coordination pour l’education à la non-violence et à la paix».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads