Слаўкавіцка-Ямінскі канал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сла́ўкавіцка-Я́мінскі канал, Слаўкавіцкі канал, Плюснінская канава — меліярацыйны канал у Беларусі, у Старадарожскім, Любанскім, на мяжы Любанскага і Глускага і ў Акцябрскім раёнах, левы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).
Даўжыня канала 52 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны вёскі Рухава Старадарожскага раёна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце каля вёскі Смалоўка Акцябрскага раёна. Шырыня канала ў верхнім цячэнні 1—3 м, у ніжнім 8—10 м. Прымае сцёк з некалькіх меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Сцяжны канал, канал Баравіца (злева). Густата рачной сеткі 0,52 км/км².
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Паўляцоў Я. У. Слаўкавіцка-Ямінскі канал // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 533.
- Слаўкавіцка-Ямінскі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 509. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads