Асліннік чырвонасцябловы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аслі́ннік чырвонасцябловы[1] (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду Асліннік (Oenothera) сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis). Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі[2]. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады[1] і з’яўляецца заносным і інвазійным відам[3].
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны[2].
Сінонімы
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
- Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads