Асліннік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аслі́ннік[1][2], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.
Пашырэнне
Вядома каля 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з іх занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis), яшчэ шэраг інтрадукаваны.
Значэнне і выкарыстанне
Асліннік з’яўляецца добрым меданосам. Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[3]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Энотера (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads