Цэль (Асіповіцкі раён)

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэль[1] (трансліт.: Ceĺ, руск.: Цель) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасевіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

За 16 км на паўднёвы захад ад Асіповіч, 5 км ад чыгуначнай станцыі Лапічы на лініі Асіповічы—Мінск, 149 км ад Магілёва, на правым беразе Свіслачы (прытока Бярэзіны), вакол лес. Чыгуначны прыпыначны пункт Цэль. Побач аўтадарога Мінск — Бабруйск.[2]

Remove ads

Гісторыя

Мясцовасць заселена са старажытнасці, на ўсходняй ускраіне вёскі, на мысе высокага абрывістага берага Свіслачы, абмежаваным з захаду і поўдню ярам, а з поўначы ракой, захавалася селішча ранняга жалезнага веку і часоў старажытнай Русі.[2]

Вядома з 1560 года як сяло Свіслацкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[2][3]. У 1589 годзе вылучана са Свіслацкай воласці ў трыманне па ленным праве князю Фёдару Друцкаму-Горскаму, маёнтак складаўся толькі з Цэлі, але меў статус староства. Пазней трымальнікамі і старостамі цэльскімі былі сын і ўнук князя Фёдара — князі Рыгор Юрый (з 1631) і Міхал Юрый Друцкія-Горскія (да 1648—1651).

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. З 1799 года ў Бабруйскім старостве Мінскай губерні, дзейнічала карчма. У 1857 годзе ў Ігуменскім павеце, скарбовая ўласнасць. У 1884 годзе адкрыта школа граматы. У 1890 годзе ў школе граматы 12 вучняў.[2] У 1897 годзе ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1907 годзе ў Замошскай воласці Бабруйскага павета.[4]

У 1925 годзе ў вясковай школе 47 вучняў. Дзейнічала бібліятэка і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік». У 2-ю сусветную вайну на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 вяскоўцаў.[4]

У 1990 годзе з Дамбавара[en] (Венгрыя) у Цэль перадыслакавана 22-я ракетная брыгада, узброеная ракетамі Р-17[ru] з ядзернымі боегалоўкамі[5]. У 1996 годзе два дывізіёны брыгады пераўзброены на комплексы 9К79 («Точка»). У 2005 годзе 22-я ракетная брыгада расфарміравана, 383-ці асобны ракетны дывізіён з яе складу ўвайшоў у 465-ю ракетную брыгаду, перадыслакавую ў Цэль красавіком 2005 года з Баранавіч. У 2018 годзе 465-я брыгада перадыслакавана ў ваенны гарадок у Асіповічы[6].

У ліпені 2023 года, пасля мяцяжу ў Расіі, у Цэль перадыслакавалася ПВК «Вагнер».

Remove ads

Інфраструктура

Планіроўка вёскі квартальная з пераважна драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. На поўдні паселішча адасоблены ўчастак жылой забудовы.[4]

Станам на 2007 года дзейнічалі лясніцтва, базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, сталовая.[4]

Насельніцтва

  • 1560 год — 24 дымы[2]
  • 1799 год — 122 жыхары[2]
  • 1897 год (перапіс) — 62 двары, 353 жыхары[4]
  • 1917 год — 79 двароў[4]
  • 1959 год (перапіс) — 431 жыхар[4]
  • 1986 год — 110 гаспадарак, 184 жыхары[4]
  • 2002 год — 59 гаспадарак, 78 жыхароў[4]
  • 2007 год — 43 гаспадаркі, 62 жыхары[4]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads