Ачоса-Рудня
былая вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ачоса-Рудня[1] (руск.: Очёсо-Рудня) — былая[2] вёска ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Дзям’янкаўскага сельсавета.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыеактыўным забруджваннем усе жыхары, 65 сем'яў, пераселеныя ў 1990-1992 гадах у чыстыя месцы.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
За 26 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Добруш і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, за 54 км ад Гомеля.
Гідраграфія
Транспартная сістэма
Транспартная сувязь па аўтадарозе з Добрушам.
У вёсцы няма жылых дамоў (2004). Планіроўка — амаль прамалінейная вуліца, з мерыдыяннай арыентацыяй, да якой прымыкае кароткая прамалінейная вуліца. На поўдні, за ракой, невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Забудова драўлянымі дамамі.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя, як вёска ў Беліцкага павета Магілёўскай губерні. З 1834 года дзейнічала цагляная царква. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Навазыбкава ў Беліцу. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1885 годзе ў вёсцы працаваў вадзяны млын. У 1897 годзе — карчма, у Вылеўскай воласці Гомельскага павета. У 1901 годзе пачала працаваць бровар. У школе ў 1907 годзе было 29 вучняў. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі крама, паштовае аддзяленне, пачатковая школа.
З 8 снежня 1926 года па 8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета (пасля — у складзе Кругоўскага сельсавета) Добрушскага, з 4 жніўня 1927 года Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1931 годзе працавалі маслазавод, паравы млын, кузня.
Уваходзіла ў склад калгаса «Світанне» (руск.: «Рассвет»).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваная са жніўня 1941 года па 27 верасня 1943 года. За гэты час імі было забіта 24 мірных жыхара. У баі за вёску ў 1943 годзе загінула 17 савецкіх салдат, пахаваных у брацкай магіле на паўднёвай ускраіне вёскі. На франтах вайны загінулі 131 жыхар вёскі.
У 2005 годзе вёска Ачоса-Рудня выключана з дадзеных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 1992 год — жыхароў няма (пераселены).
Дынаміка
Славутасьць
- Брацкая магіла (1943) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000242
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads