Аяча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аяча (фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсіка, які належыць Францыі. Цэнтр дэпартамента Паўднёвая Корсіка. Знаходзіцца на заходнім беразе вострава ў жывапіснай бухце на рацэ Гравона.
Remove ads
Гісторыя
Час узнікнення лацінскага паселішча Аякс (Ajax), якое стаяла ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявеччы ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аяча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэзскага банка Святога Георгія. На працягу першых дзесяцігоддзяў гэта была ўмацаваная калонія Генуэзскай рэспублікі, карсіканцам тут сяліцца забаранялі. У 1553—1559 гады горад знаходзіўся пад французскай акупацыяй. Аяча ўвайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[2].
У Аяча нарадзіўся Напалеон Банапарт.
Remove ads
Эканоміка
Аяча з'яўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.
Вядомыя асобы
- Алізэ Жакатэ (нар. 1984) — спявачка, танцорка, фотамадэль, прадзюсар.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads