Аўдотка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўдотка
Remove ads

Аўдотка[1][2][3] ці Палянік-галахвосцік (Burhinus oedicnemus) — птушка сямейства аўдоткавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Знешні выгляд

Вялікая птушка з «уціснутай» у тулава галавой, вялікімі жоўтымі вачыма і кароткай, моцнай, чорна-жоўтай дзюбай. Птушка дасягае ў даўжыню 45 см, размах крылаў — 80 см, даўжыня крыла — 25 см, хваста — 13 см. Апярэнне верхніх частак цела такога ж колеру як у жаўрукоў; пёры іржава-шэрыя з чорна-бурымі палосамі; ніжні бок цела жаўтлява-белы; махавыя і рулявыя пёры — чорныя. Дзякуючы афарбоўцы можа добра маскіравацца.

Remove ads

Пашырэнне

Радзіма гэтых птушак — Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка і Цэнтральная Азія. Дадзеная птушка, як правіла, жыве ў стэпах і пустынях, птушка не стайная, аддае перавагу адзіноце. Актыўная ноччу, добра бегае і лётае.

На тэрыторыі Расіі гэта адзіны прадстаўнік сямейства, сустракаецца ў Ніжнім Паволжы, Перадкаўказзе, на поўдні Арэнбургскай вобласці. Засяляе пустынную, стэпавую і лесастэпавую зоны.

Thumb
Паштовая марка Беларусі

На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі від, знаходзіцца на мяжы знікнення. У пачатку мінулага стагоддзя была месцамі даволі звычайнай птушкай для пінскага, мазырскага і рэчыцкага Палесся, але ўжо ў 1930-я гады стала рэдкай на гнездаванні[3]. У 1980-я гады зарэгістраваныя толькі 3 пары ў Брагінскім раёне і толькі 1 пара ў 1991 годзе ў гэтых жа месцах. Сучасная колькасць віду ацэньваецца ў 1-10 пар, што складае менш за 1 % ад усёй еўрапейскай папуляцыі[3].

Remove ads

Харчаванне

Гэта мясаедная[ru] птушка, аснову яе рацыёну складаюць — насякомыя, слімакі, жабы, яшчаркі, мышы, і, магчыма, яйкі іншых птушак.

Размнажэнне і паводзіны

Гнездаванне пачынаецца ў красавіку. Гняздо робіць у ямцы без прыкрыцця на невялічкім пагорку, часта сярод паламаных галін або каля купіны раслін, звычайна без высцілкі (часам скупая з сухой травы, ракавінак або галькі). Як правіла, самка адкладае 2-3 жаўтаватыя з белымі кропкамі яйкі, якія па памеры можна параўнаць з курыным.

Актыўная ноччу. Голас — звонкі «Тар-ці … Тар-ці-ці-ліі».

Падвіды

Вылучаюць 5 падвідаў аўдоткі[4]:

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads