Аўсянка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўся́нка, вярхоўка (Leucaspius delineatus) — від рыб сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік рода Leucaspius. Адна з самых дробных рыб у беларускай іхтыяфаўне, народная назва маляўка.
Remove ads
Апісанне
Дасягае даўжыні 8—9 см, часцей 6 см, маса да 5 г. Цела умерана доўгае, сціснутае з бакоў, укрытае буйнай луской, якая лёгка ападае. Бакавая лінія няпоўная. Галава цёмная. Спіна зеленавата-жоўтая, бакі серабрыстыя, бліскучыя, плаўнікі бясколерныя.
Распаўсюджанне
Шматлікі від, чародная рыба, жыве ў паверхневых слаях вады. Пашырана ў рэках Еўропы: басейны Рэйна, Дуная, Дняпра, Прыпяці, Волгі, Заходняй Дзвіны, Нёмана і іншых. Ёсць у некаторых азёрах басейнаў Анегі і Паўночнай Дзвіны, у рэках Паўночнага Каўказа.
Асаблівасці біялогіі
Трымаецца чародкамі. Днём плавае ля паверхні, сілкуючыся паветранымі насякомымі, ноччу апускаецца на глыбіню і сілкуецца зоапланктонам. Таксама корміцца ікрой рыб.
Жыве да 5 гадоў. Палавая спеласць надыходзіць на другім годзе жыцця. Плоднасць да 4 тыс. ікрынак. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й палове мая — чэрвені. Ікру адкладвае на лісце ўрэчніку, стрэлкалісту, гарлачыку.
З-за сваіх малых памераў аўсянка прамысловай каштоўнасці не ўяўляе, пры гэтым з’яўляецца кармавой базай для многіх драпежных відаў рыб. У рыбалоўстве выкарыстоўваецца як прынада.
Літаратура
- Аўсянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Няхаева Т. І. Аўсянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads