Алена Маслюкова
беларуская праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Маслюкова (нар. 6 лютага 1965, Светлагорск Гомельскай вобласці) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя» з атрыманнем кваліфікацыі «Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства» (1988)[1]. У 1988—1996 гадах выкладала гісторыю і грамадазнаўства ў сярэдняй школе ў рабочым пасёлку Сасновы Бор (каля Светлагорска). У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе працавала да рэарганізацыі ўстановы ў 2001 годзе.
З 2001 года зноў працавала ў школе, з 2008 — у светлагорскай школе № 10. 6 лютага 2014 года перамагла на светлагорскім раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», але на абласны этап яе не адабралі праз пазначэнне ў анкеце сваёй партыйнасці «сябра Партыі БНФ», таму Светлагорскі раён на абласным этапе ніхто не прадстаўляў. 1 ліпеня 2014 года дырэктарка школы № 10 не падоўжыла кантракт з Аленай Маслюковай, ёсць меркаванне[2], што адбылося гэта праз яе актывісцкую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.
З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру «Вясна». Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. Праваабаронца з’яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёна пакараў штрафам[3] памерам 612,50 беларускіх рублёў як арганізатарку флэшмобу супраць «смярдзючага» завода, які прайшоў 15 верасня 2018 года ў Светлагорску[4]. У абарону праваабаронцы выступіла Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, якія заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед Алены Маслюковай і іншых экалагічных актывістаў[5].
Таксама Алена Маслюкова ўдзельнічае ў іншых кампаніях Праваабарончага цэнтру «Вясна» — «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і іншых. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[6].
1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова абрана[7] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый[8] — Рабочую групу секцыі «Правы чалавека».
У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[9] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[10] Фонду Дамоў правоў чалавека, прысвечанага жанчынам-праваабаронцам.
У кастрычніку 2024 года Алену Маслюкову завочна асудзілі на тры гады калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці[11].
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый у намінацыі «Грамадская лідарка года»[12] (2019, разам з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[13], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту).
Зноскі
- «Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі»: Алена Маслюкова і светлагорскі «Бумажнік»(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2020.
- Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»(недаступная спасылка). kyky.org. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 3 верасня 2021.
- Portraits of Strength: Women Defending Human Rights 2020 (англ.). Human Rights House.
- Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі . greenbelarus.info.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads