Аляксандр Беліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Бе́ліч (сербск.: Александар Белић; 14 жніўня 1879, Бялград, Княства Сербія — 26 лютага 1960, Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — сербскі мовазнавец. Прэзідэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1910).
Remove ads
Біяграфія
Аляксандр Беліч нарадзіўся 2 жніўня 1876 года ў Бялградзе[6].
У 1895—1898 гадах вучыўся ў Наварасійскам і Маскоўскім універсітэтах[7] З 1905 года прафесар Бялградскага ўніверсітэта[8]. 4 снежня 1910 года быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук[9]. У 1913 годзе разам з Любамірам Стаянавічам заснаваў часопіс «Јужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»), рэдактарам якога Беліч быў з 1913 па 1960 гады[10].
У 1928 годзе пад заступніцтвам Аляксандра Беліча ў Бялградзе быў заснаваны Камітэт рускай культуры (сербахарв.: Руски културни одбор) і ў 1933 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны Рускі дом імя імператара Мікалая II, які стаў цэнтрам культурнага, навуковага і рэлігійнага жыцця расійскай эмігранцкай абшчыны ў міжваеннай Югаславіі[11].
З 1937 па 1960 гады быў прэзідэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў[12]. У 1958 годзе ўзначальваў югаслаўскую дэлегацыю на IV міжнародным з'ездзе славістаў, які праходзіў у Маскве[5].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай сербскай мовы («Гісторыя сербскахарвацкай мовы», т. 1—2, 1950—1951 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку славянскіх моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асноўныя лінгвістычныя погляды выклаў у кнізе «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59)[8].
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- Aleksandar Belić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- Brozović D., Ladan T. Aleksandar Belić // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 сакавіка 2015.
- Александр Белич (руск.) (doc)(недаступная спасылка). Вестник РАН. Вестник РАН. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 ліпеня 2012.
- Белич Александр — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
- А. Г. Шешкен. Александр Белич и русский Белград (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Славянский вестник. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2012.
- Беліч Аляксандр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Беліч Аляксандр Іванавіч (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыйная сістэма «Архівы Расійскай акадэміі навук». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 9 ліпеня 2012.
- Издања која препоручујемо (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
- Бібліятэка «Рускага Дому» ў Бялградзе на афіцыйным сайце Расійскага цэнтра навукі і культуры «Рускі дом».
- Историјат Академије (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads