Абрам Барысавіч Забораў

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Абрам Барысавіч Забораў
Remove ads

Абрам Барысавіч Забораў (18 лютага 1911, м. Лёзна, у Аршанскім павеце, Магілёўская губерня — 1985, г. Кфар—Сава) — беларускі жывапісец і графік, бацька вядомага мастака Барыса Заборава.

Хуткія факты Абрам Барысавіч Забораў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Абрам Забораў. «Салдаты» 1973.

У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску.

Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945), гвардыі лейтэнант.

Быў сябрам Саюза мастакоў БССР да 1978 года. За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

У 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін:

  • «Змена шахцёраў» (1931),
  • «Чапаеў» (1936),
  • «Дзе сын?» (1936),
  • «Перад баевым заданнем» (1941 — 42),
  • «Вяртанне з палявых работ» (1948),
  • «Вечар на рэйдзе» (1950),
  • «Рыбакі з возера Нарач» (1957),
  • «Яны стаялі насмерць» (1964),
  • «Рэйд Льва Даватара» (1965),
  • «На зямлі, на моры і ў небе» (трыпціх, 1965),
  • «Прысяга народных мсціўцаў» (1967),
  • «Перад бурай» (1969),
  • «Чырвоныя эскадроны» (1970),
  • «Салдаты. Тры пакаленні» (1978).

У творчай спадчыне мастака таксама партрэты (у тым ліку партрэт народнай артысткі БССР Ірыны Фларыянаўнаы Ждановіч) і лірычныя пейзажы.

У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг:

  • «Як памёр Дзянка» (1931, вокладка і ілюстрацыі),
  • Чарняўская Л. «Лявоніха» (1932, ілюстрацыі),
  • Чарняўская Л. «Перамога» (1932, ілюстрацыі),
  • Ліпман Н. «Далёкаўсходняя» (1932, вокладка),
  • Маршак С. «Вайна з Дняпром» (1934, ілюстрацыі),
  • Барто А. «Брацікі» (1935, ілюстрацыі)[1].

Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан» (1952)[2].

Прымаў удзел ў мастацкіх выстаўках з 1931 г. Персанальная выстаўка была праведзена ў г. Мінску ў 1973 г.

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Абрама Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Церашчатава В. В. Беларуская кніжная графіка (1917—1941) / рэд. Л.Н. Дробаў. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — С. 89. — 96 с. 1 200 экз.
  2. Орлова А.С. Искусство Советской Белоруссии. Очерки. М.: Издательство Академии художеств СССР, 1960. — С. 266. — 326 с. 2 600 экз.
  3. И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads