Адрыяна Чэлентана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адрыяна Чэлентана (італ.: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілан, Італія[4]) — італьянскі музыкант, кінаакцёр, эстрадны спявак, кампазітар і кінарэжысёр. Таксама грамадскі дзеяч і вядучы тэлепраграм. У Італіі атрымаў мянушку «Molleggiato» (італ.: на спружынах[5]) — за сваю манеру рухацца на сцэне.
Чэлентана з’яўляецца адным з самых паспяховых і ўплывовых выканаўцаў у гісторыі італьянскай музыкі — за ўсю сваю кар’еру ён выканаў каля 600 песень[6][7], выпусціў сорак адзін студыйны альбом агульным тыражом 150 мільёнаў экземпляраў[8][9], а таксама зняўся больш чым у сарака кінафільмах.
Remove ads
Біяграфія
1938—1960: Раннія гады

Адрыяна чэлентана нарадзіўся ў дзень Бефаны (свята жартаў і розыгрышаў) 6 студзеня 1938 года ў Мілане[4], на Віа-Глюк 14 (італ.: Via Gluck, 14)[заўв 1]. Ён стаў пятым дзіцём у сям’і, якая пераехала з Апуліі ў пошуках працы. У момант яго нараджэння маці Адрыяна споўнілася ўжо сорак чатыры гады. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і юнацтва. У дванаццацігадовым узросце кінуў школу[10] і, бо яго сям’я жыла бедна, пачаў працаваць у гадзіннікавай майстэрні[11].
Remove ads
Фільмаграфія
- (1960) «Салодкае жыццё» — рок-спявак
- (1964) «Супераграбленне ў Мілане» — Серджыа
- (1975) «Юпі-Ду» — Фелічэ
- (1976) «Блеф» — Фелікс
- (1979) «Аксамітныя ручкі» — Гвіда Квілер / Бені
- (1982) «Бінга-Бонга»
- (1985) «Джаан Луй»
Заўвагі
- Міланская вуліца, якая названа ў гонар кампазітара Крыстафа Вілібальда Глюка
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads