Багданаўскае (возера, Сенненскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багда́наўскае — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Крывінка (выцякае з возера), за 5 км на паўночным-захадзе ад горада Сянно.
Плошча 1,19 км². Найбольшая глыбіня 16,2 м, сярэдняя 7,7 м. Даўжыня 3,37 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі каля 8 км. Аб’ём вады 9,1 млн. м³. Плошча вадазбору 89,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, месцамі да 10 м, у верхняй частцы разараныя, у ніжняй — пад лесам. Прыбярэжная частка дна пясчаная, глыбакаводная — ілістая. Амаль чвэрць плошчы дна выслана расліннасцю. Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць 2 ручаі; злучана пратокай з возера Сянно.
У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, жэрах, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Багданава, Запруддзе, Лука. Паміж Багданаўскім возерам і возерам Сянно пралягае аўтамабільная дарога Р113.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads