Бакалея
рознічная крама харчовы, побытавых і гаспадарчых тавараў першай і базавай патрэбы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бакалея (па-турэцку: bakkal — прадавец тавараў першай неабходнасці, араб. بَقْلٌ — зеляніна, гародніна) — сухія харчовыя тавары першай неабходнасці, полуфабрыкаты і кансервы, а таксама некаторыя базавыя гаспадарчыя тавары (мыла, пральны парашок, запалкі)[1]. З пункту гледжання арганізацыі прадуктовага рознічнага гандлю, бакалейныя тавары, якія адрозніваюцца працяглымі тэрмінамі хранення і непатрабавальнасцю ў захоўванні, супрацьпастаўляюцца гастранамічным, як правіла, гатовым да спажывання, больш дарагім і патрабуючым спецыяльных умоў захоўвання.
Слова з’явілася ва ўжытку ў дарэвалюцыйнай Расіі, дзе абазначала сухія харчовыя тавары — спачатку сухафрукты і вэнджаніну, пасля чай, цукар, кофе, муку, крупы, прыправы. Пазней слова распаўсюдзілася на бакалейную краму альбо аддзел у краме, якія вялі рознічны гандаль гэтымі таварамі. Уладальнік бакалейнай крамы — бакалейшчык.
У Савецкім Саюзе рэалізацыяй бакалейных тавараў сярод насельніцтва з 1950-х гг. займалася Галоўбакалея ў складзе Міністэрства гандлю СССР. У савецкім заканадаўстве былі вызначаны патрабаванні да працоўнага месца работніка бакалеі, да інвентарнай тары і другіх аспектаў гандлю[1], прадпісвалася весці сістэматычную барацьбу са шкоднымі насякомымі і грызунамі.
Па сучаснай гандлёвай класіфікацыі да харчовых бакалейных тавараў належаць: крупы, кухонная соль, мука, макаронныя вырабы, цукар, разрыхляльнікі цеста, кашы, пюрэ і локшына хуткага прыгатавання, агар, жэлацін, кандытарскія пасыпкі, канцэнтраваныя араматызатары і фарбавальнікі, прыправы, цукразаменнікі, крухмал, харчовыя канцэнтраты, дрожджы, чай і чайныя напіткі, кофе і кафейныя напіткі, харчовая сода, какава, алеі, воцат[2]. Дзякуючы даступнасці халадзільнага абсталявання, сучасныя магазіны каля дома звычайна гандлююць як бакалеяй, так і гастранамічнымі таварамі, уключаючы мясцовыя мясныя і малочныя вырабы, а таксама свежую гародніну і садавіну.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads