Балатнакветнік шчыталісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балатнакветнік шчыталісты, Німфейнік шчыталісты[1] (Nymphoides peltata) — рэліктавы від травяністых раслін роду Балатнакветнік (Nymphoides) сямейства Бабковыя (Menyanthaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая водная расліна з паўзучым карэнішчам даўжынёй да 1—1,5 м, якое замацоўваецца на дне вадаёма. Сцёблы дасягаюць паверхні вады. Лісце з кветкамі плаваюць на паверхні вады. Лісце акругла-эліптычнае, каля асновы сэрцападобнае, на верхавінцы выемчастае, знізу густа пакрытае залозістымі плямкамі. Кветкі ярка-жоўтыя, у дыяметры да 5 см. Вяночак глыбока рассечаны на махрыстыя па краях лопасці, чашачка 5-раздзельная. Плод — яйкападобная каробачка.
Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Remove ads
Экалогія
Расце невялікімі групамі на мелкаводдзях (30—50 см) у непраточных ці мала праточных вадаёмах (рэках, старыцах, азёрах і сажалках) з пясчаным і глейка-пясчаным дном.
Арэал
Еўразійскі, па паходжанню дэрыватны трапагенны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці[2].
Выкарыстанне
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Польшчы і Украіне. Уключаны ў Чырвоную кнігу Латвіі (0 катэгорыя)[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- Балатнакветнік шчыталісты ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads