Балгарска-лацінскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балгарска-лацінскія войны — серыя канфліктаў паміж Балгарскім царствам і Лацінскай імперыяй у XIII стагоддзі.
Перадумовы
У 1185 годзе ў падкантрольнай Візантыі Балгарыі пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам братоў Пятра, Асеня і Калаяна, якое аднавіла балгарскую дзяржаўнасць. Калі ў 1204 годзе крыжакі рушылі на Візантыю, то балгары прапанавалі ваенную дапамогу крыжакам, але тыя яе не прынялі. 13 красавіка 1204 года крыжакі ўзялі Канстанцінопаль, і падзялілі тэрыторыю Візантыі паміж сабой. На тэрыторыі вакол Канстанцінопаля ўтварылася Лацінская імперыя, якая стала будаваць заваявальныя планы на былыя візантыйскія землі — у тым ліку і Балгарыі.
Remove ads
Паходы Калаяна
Напачатку 1205 года ўспыхнула паўстанне візантыйцаў у Дыдымотыхэ, дзе быў перабіты гарнізон крыжакоў; затым лаціняне былі выгнаны з Адрыянопаля. Паўстанцы звярнуліся па дапамогу да Калаяна, і той рушыў на лацінян. Імператар Балдуін, не чакаючы Баніфацыя і свайго брата Генрыха, рушыў да Адрыянопаля і 14 красавіка 1205 года пацярпеў там разгромнае паражэнне ад арміі Калаяна, якая складалася з балгараў, валахаў, полаўцаў і грэкаў; Людовік Блуаскі, Стэфан дэ Перш і многія іншыя палі ў бітве. Сам імператар Балдуін быў узяты ў палон і неўзабаве памёр. Крыжакі адступілі ў Канстанцінопаль, а Калаян узяў Серэ і Філіпопаль.
У 1206 годзе пачаўся новы наступ балгараў, у студзені іх саюзнікі полаўцы раскінулі лагер пад самым Канстанцінопалем. Увесь 1206 год Калаян спусташаў Фракію. Ён разбурыў мноства гарадоў, выводзіў з іх грэкаў на Дунай, дзе рассяляў іх у зноў заснаваных гарадах з грэчаскімі назвамі. Рыцары былі разбіты ва ўсіх сутычках і адседжваліся за сценамі гарадоў, а Фракія была спустошана так, што і ў XX стагоддзі можна было знайсці разваліны гарадоў, разбураных балгарамі. Калаян называў сябе Рамеябойцам і гаварыў, што помсціць за крывавыя расправы над балгарамі візантыйскага імператара Васіля II Балгарабойцы.
У сакавіку — красавіку 1207 года Калаян трымаў аблогу Адрыянопаль, але хваробы і недахоп правіянта прымусілі яго адступіць. 4 верасня 1207 года Баніфацый Манферацкі, кароль Фесаланікскі, загінуў у бітве з балгарамі каля Масінопаля, з яго чэрапа Калаян зрабіў чашу. Пасля гэтага Калаян аблажыў Фесалонікі, але ў кастрычніку 1207 года быў забіты змоўшчыкамі, царом стаў яго пляменнік Барыл.
Remove ads
Паходы Барыла
Адразу пасля ўзыходжання Барыла ад Балгарыі адкалоліся некаторыя магутныя феадалы. Скарыстаўшыся паслабленнем Балгарыі, лацінскі імператар Генрых I Фландрскі, павёў супраць балгараў сваё войска, папоўненае новымі рыцарамі з Фландрыі і Нармандыі. Бясталентны Барыл быў ушчэнт разбіты ў Філіпопаля 1 жніўня 1208 года, нягледзячы на тое, што сабраў 33-тысячнае войска.
Калі ў 1211 годзе імператар Генрых вяртаўся з паходу ў Грэцыю, Барыл паслаў атрады, каб заняць праходы ў гарах паміж Фесалонікамі і Канстанцінопалем. Аднак Генрых прагнаў балгарскія войскі, а ўвосень 1211 года разбіў самога Барылу ў бітве. Генрых меў патрэбу ў саюзніку супраць Эпірскага царства і непакорлівых феадалаў, а Барыл быў рады саюзу з любым ворагам, спадзяючыся выратаваць свой трон ад законнага спадчынніка Івана Асеня, і таму яны заключылі мір, а неўзабаве быў заключаны шлюб Генрыха з дачкой Барыла, вяселле пышна адсвяткавалі ў Канстанцінопалі.
Саюз балгараў і нікейцаў
У 1228 годзе імператарам Лацінскай імперыі стаў 11-гадовы Балдуін II дэ Куртэнэ; яго заручылі з дачкой роднаснага дому Куртэнэ балгарскага цара Івана Асеня, які абяцаўся адняць у Феадора Ангела заваяваныя ім зямлі. Саюза з Балгарыяй, аднак, не жадала духавенства, якое адважылася прыцягнуць на бок імперыі Іаана Брыенскага, былога караля іерусалімскага; Марыя, дачка яго, павінна была стаць нявестай Балдуіна, а сам ён — прыняць тытул імператара і абавязкі рэгента. У 1236 годзе нікейскі імператар Іаан III Дука Ватац асабіста сустрэўся з царом Іванам Асенем, і сын нікейскага імператара, Феадор, быў заручаны з дачкой балгарскага цара Аленай. Быў заключаны антылацінскі саюз, і нікейскае войска з Лампсака перайшло на еўрапейскі бераг, авалодала Галіпалі і іншымі гарадамі, у той час як балгары пагражалі сценам Канстанцінопаля. Падкантрольная лацінянам тэрыторыя фактычна скарацілася да сцен Канстанцінопаля, і нікейцы з балгарамі заняліся высвятленнем адносін паміж сабой. У выніку нікейцы ў 1261 годзе ўзялі Канстанцінопаль, знішчылі Лацінскую імперыю і аднавілі Візантыю.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads