Пылюшнік светлы

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пылюшнік светлы
Remove ads

Пылю́шнік вузкалісты[1][2][3] (Thalictrum lucidum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Пылюшнік вузкалісты, руцьвянка[4], балотная мятла, мядуніца, мядуніца лугавая, пажытнік, памошнік, расходнік, сузік, сузіц[5][6][7].

Апісанне

Шматгадовая трава 50—140 см (да 1,5 м[2]) вышынёй. Лісце чаргаванае, на чаранках, з прылісткамі. Сцябловых лісткоў 7—10. Ліставыя пласціны яйкападобныя, 2—4-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад эліптычных да даўгаватых (самае ніжняе лісце) або лінейных (верхняе лісце), звычайна цэлыя, часам 2—3-зубчастыя на кончыках, верхняя паверхня бліскучая, цёмна-зялёная, ніжняя — светла-зялёная, дробна-валасістая паралельна жылкам[8].

Суквецце выпрастана-разгалінаванае, досыць разрэджанае. Кветкі радыяльна сіметрычныя, бледна-жоўтыя, каля 1 см у папярочніку. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, зеленавата-белыя, рана вянуць. Тычачак шмат, бледна-жоўтыя, 2—4 мм даўжынёй; пылавікі відавочна карацей. Некалькі песцікаў. Плод — 8—10-хрыбетная, бесчарашковая сямянка[8].

Расліна ядавітая[9].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Сібіры. Святлолюбівая расліна[9]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[9]. Засяляе вільготныя і забалочаныя лугі, нізінныя балоты, берагі вадаёмаў, прыбярэжныя і пойменныя хмызнякі, абочыны дарог і чыгунак. Цвіце ў ліпеніжніўні[2].

Ва Украіне расце на вільготных і забалочаных лугах — у Карпатах, Палессі і лесастэпе звычайны; у стэпе рэдкі (гарады Дніпро, Мікалаеў).

Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі, Днепрапятроўскай вобласці Украіны[9].

Таксанамія

Сінонімы

  • Thalictrum angustifolium Jacq., 1762, nom. illeg.
  • Thalictrum angustifolium subsp. exaltatum (Gaudin) Bonnier, 1912
  • Thalictrum angustifolium subsp. mediterraneum (Jord.) Bonnier, 1912
  • Thalictrum bulgaricum Velen., 1891
  • Thalictrum exaltatum Gaudin, 1828
  • Thalictrum exaltatum subsp. mediterraneum (Jord.) Rouy & Foucaud, 1893
  • Thalictrum flavum subsp. exaltatum (Gaudin) Bonnier & Layens, 1909
  • Thalictrum flavum subsp. mediterraneum (Jord.) Nyman, 1878
  • Thalictrum mediterraneum Jord., 1860
  • Thalictrum morisonii subsp. mediterraneum (Jord.) P.W.Ball, 1962
  • Thalictrum peucedanifolium Griseb. & Schenk, 1852
  • Thalictrum simplex subsp. gallioides sensu auct.
Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thalictrum angustifolium
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь — Спб, 1878.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. luontoportti.com. (англ.)
  7. Василисник блестящий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads