Балотнік звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балотнік звычайны
Remove ads

Балотнік звычайны[1] (Callitriche palustris) або Балотнік балотны — від кветкавых травяністых раслін роду Балотнік (Callitriche) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Этымалогія: лац.: palustris — «балотны»[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Гэта аднагадовыя падводныя расліны з плывучымі разеткамі, або яны растуць на мокрым брудзе. Лісце ярка-зялёнае. Ліставыя пласціны языкападобнага лісця (4)5,6—9,7 × 0,5—1,2 мм, выемчатыя, з адной жылкай, ліставыя пласціны пашырана-эліптычнага лісця 3,6—9,9(10,3) × 1,2—4,3(4,5) мм. Мужчынскія і жаночыя кветкі сядзяць разам у адных і тых жа пазухах лісця. Прыкветкі напаўпразрыстыя, бялёсыя. Пылок 6—24 × 5—23 мкм, жоўты. Плады — чырвоныя каробачкі, 0,9—1.4 × 0,8—1,1 мм; крыльцы шырынёй 0,05—0,16 мм або адсутнічаюць. Тычынкі маюць даўжыню ўсяго каля 5 міліметраў.

Remove ads

Распаўсюджанне

Азія: Азербайджан, Арменія, Грузія, Расія, Кітай, Японія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан; Еўропа (Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Балгарыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія); Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, Сен-П’ер і Мікелон, ЗША). Від натуралізаваны ў Аўстраліі, штат Вікторыя.

Гіграфіт, гідрафіт, мезафіт[3]. Ценевынослівая расліна[3]. Насяляе азёры, сажалкі, балоты, ручаі, канавы і рысавыя палі.

Ва Украіне расце ў канавах, сажалках, невялікіх азёрах і рэках, на балотах — дастаткова вядома ў Заходняй Украіне, на Палессі і ў лесастэпе  (укр.), радзей у стэпе, зрэдку ў горным Крыму.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Болотник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads