Бальзамін дробнакветны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальзамі́н дробнакветны[1], Бальзамін дробнакветкавы[2] (Impatiens parviflora) від кветкавых раслін з роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).

Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см з вострапілавата-зубчастым лісцем з залозкамі на зубчыках, блякла-жоўтымі з чырвонымі плямінамі кветкамі памерам да 1 см, па 4—5 на стаячых кветаножках, якія выходзяць з пазух лісця. Чашачка кветкі складаецца з трох чашалісцікаў, адзін відазменены ў прамую, радзей увагнутую шпорку. Сцябло голае, часам разгалінаванае. Плод — струкападобная каробачка. Ад дотыку спелы плод трэскаецца с лёгкім гукам раскідваючы насенне.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Паходзіць з Сярэдняй Азіі, з XIX стагоддзя распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з батанічных садоў. На тэрыторыі Беларусі адзін з найбольш распаўсюджаных небяспечных заносных відаў, добра натуралізаваўся у прыродных супольнасцях. Расце па берагах рэк, азёр, на засмечаных мясцінах. Любіць урадлівую глебу і вільготныя, цяністыя мясціны. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Значэнне і ўласцівасці
З’яўляецца атрутнай раслінай. Злоснае пустазелле. Хімічны склад дастаткова не вывучаны, але вызначана, што лісце і сцябло маюць седатыўнае, гіпатэнзіўнае, кроваспыняльнае дзеянне.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads