Баляслаў Іосіфавіч Шаціла

авецкі беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Баляслаў Іосіфавіч Шаціла
Remove ads

Балясла́ў Іо́сіфавіч Шаці́ла (4 лютага 1919, вёска Горкі — 29 верасня 2009, Мінск, Беларусь) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр фінансаў Беларускай ССР (19651990). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Член Прэзідыума Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ. Заслужаны эканаміст БССР.

Хуткія факты Баляслаў Іосіфавіч Шаціла, Міністр фінансаў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 годзе пасля заканчэння Гомельскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. У фінансавай сістэме прапрацаваў больш як 50 гадоў і прайшоў шлях ад кантралёра-рэвізора КРУ па Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці да міністра фінансаў БССР.

23 чэрвеня 1941 года быў мабілізаваны ў РСЧА і пакінуты для работы ў Крычаўскім райваенкамаце. У ліпені 1941 года ў сувязі з кантузіяй і хваробай быў эвакуяваны ў горад Тамбоў для лячэння. Пасля выздараўлення працаваў інспектарам па бюджэце райфінаддзела, сакратаром райвыканкама, загадчыкам рай- фінаддзела ў г. Знаменка Тамбоўскай вобласці. У лістападзе 1943 года пасля заканчэння курсаў савецка-партыйнага актыву ў Маскоўскай вобласці ён быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі ў Гомельскую вобласць, назначаны загадчыкам Навабеліцкага райфінаддзела Гомеля.

З 1965 па 1990 год — міністр фінансаў Беларускай ССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads