Барсукі (Хаценчыцкі сельсавет)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барсукі[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 93 км ад Мінска.

Гісторыя

У 1756 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, 12 двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1799 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, была ўласнасцю Л. Гутаровіча. У 1873 годзе вёска ў Заборскай сялянскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Чартовіча, 18 рэвізскіх душ; вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе той жа воласці, 6 рэвізскіх душ. У 1897 годзе засценак; у 1908 годзе 68 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1799 год — 15 жыхароў, 3 двары.
  • 1897 год — 18 жыхароў, 3 двары.
  • 1908 год — 76 жыхароў, 12 двароў.
  • 1921 год — 37 жыхароў, 6 двароў[3].
  • 1931 год — 43 жыхары, 8 двароў[4].
  • 1960 год — 37 жыхароў.
  • 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads