Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства горада, колькасць супрацоўнікаў складае каля 4000 чалавек. З’яўляецца галаўной кампаніяй холдынгу «Аўтакампаненты».
Remove ads
Прадукцыя
Асноўная прадукцыя (2005): старцёры да карбюратарных і дызельных рухавікоў і запасныя часткі да іх (прывады, рэле, якары, трансфарматары, шпулі ўзбуджэння); генератары на інжэктарныя рухавікі Волжскага аўтамабільнага завода і рухавікі Запарожскага маторнага завода; электрарухавікі; тавары народнага спажывання (электракаміны, электрапліткі, электрасокавыціскалкі і інш.). Прадукцыя БАТЭ пастаўляецца на мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, расійскія ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод», «Камскі аўтамабільны завод», «Волжскі аўтамабільны завод» і інш.
Remove ads
Холдынг
Холдынг «Аўтакампаненты» быў створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу «Аўтакампаненты». ААТ «БАТЭ» стала кіруючай кампаніяй холдынгу[1].
У холдынг ўваходзіць 13 прадпрыемстваў:
- ААТ «БАТЭ», г. Барысаў
- ААТ «Радыёхваля», г. Гродна
- ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік», г. Барысаў
- ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», г. Барысаў
- ААТ «САЛЕА-Кобрын», г. Кобрын
- ААТ «Белкард», г. Гродна
- ААТ «Рэміз», г. Жодзіна
- ААТ «Электравымяральнік», г. Віцебск
- ААТ «Экран», г. Барысаў
- ААТ «Прэма», г. Горкі
- ААТ «Рудзенск», г.п. Рудзенск
- ААТ «Аўтапровад», г. Шчучын
- ААТ «Радыётэхніка», г. Ашмяны
Remove ads
Дырэктары
- Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1970—2001)
- Анатоль Анатолевіч Капскі (2005—2018)
- Аляксандр Анатольевіч Марчанка
Спорт
Пры прадпрыемстве існуе футбольны клуб «БАТЭ». Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўлена ў 1996 годзе. З’яўляецца першым беларускім клубам, які выйшаў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Пераможца першага ў гісторыі розыгрышу Суперкубка Беларусі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads