Барыс Рафаілавіч Рубаненка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Рафаілавіч Рубаненка
Remove ads

Барыс Рафаілавіч Рубане́нка (руск.: Борис Рафаилович Рубаненко; 29 жніўня 1910, Самара, Расійская імперыя — 6 мая 1985, Масква, СССР) — савецкі архітэктар . Народны архітэктар СССР (1980). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР  (руск.) (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва ГДР (1975). Доктар архітэктуры (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Член УКП(б) з 1939 года.

Хуткія факты Барыс Рафаілавіч Рубаненка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Барыс Рафаілавіч Рубаненка нарадзіўся 16 (29) жніўня 1910 года ў Самары, у яўрэйскай сям’і[1].

У 19271931 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у А. С. Нікольскага і А. А. Оля. З 1930 года пачаў творчую практыку.

У 19321934 гадах у ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як У. Г. Гельфрэйх, У. А. Шчука і С. С. Серафімаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.

Пасля зняцця блакады Ленінграда ў 1943 годзе Рубаненка пераехаў у Маскву. З 1954 года выкладчык, а з 1970 года — прафесар МАРХІ. У 19631985 гадах дырэктар Цэнтральнага інстытута эксперыментальнага праектавання жылля ў Маскве (ЦНДІЭП жылля) ў Маскве. У 1967 годзе прысвоена навуковая ступень доктара архітэктуры.

Remove ads

Творчасць

Займаючыся практычным праектаваннем і адначасова тэарэтычнымі праблемамі масавага індустрыяльнага жылля, Рубаненка ператварыўся ў першакласнага спецыяліста па масавым жыллёвым будаўніцтве ў СССР. Пад яго кіраўніцтвам быў выпушчаны шэраг каштоўных зборнікаў і манаграфій па праблемах тыпавога жылля.

Большасць прац Барыса Рафаілавіча Рубаненкі была створана ў суаўтарстве.

У Ленінградзе:

  • 1933—1934 — жылы комплекс заводу «Электрасіла» (сумесна з Г. А. Сіманавым)
  • 1932—1937 — комплексы «хат спецыялістаў» на Лясным праспекце  (руск.) і на праспекце Стачак (1934)
  • 1936—1941 — жылы раён на Малой Охце.
  • 1939 — жылы комплекс у Выбаргскім раёне Ленінграда (сумесна з Т. Д. Кацэнеленбоген і інш.)
  • 1939 — школа на Неўскім праспекце, 14 (Ленінград).
  • 1942—1943 — працаваў на будаўніцтве абаронных рубяжоў і кіраваў працамі па маскіроўцы будынкаў Ленінграда.

Паваенныя работы насілі пераважна комплексны характар — Рубаненка выступаў як архітэктар і горадабудаўнік адначасова, пад яго кіраўніцтвам адразу ствараліся праект планіроўкі і праект забудовы.

Thumb
Вароты Мінска на Прывакзальнай плошчы

Удзельнічаў у аднаўленні Мінска. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1939, 19481956, у сааўтарстве з А. Т. Галубоўскім і А. Р. Карабельнікавым) і «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўтарстве).

У іншых гарадах:

  • 1958 — перабудова Дома ўрада Казахстана ў Алма-Аце (пабудаваны ў 1930-я гг. ім жа сумесна з Р. А. Сіманавым).
  • 1961—1964 — праект жылога раёна Трапарова, які адзначае ўезд у Маскву з боку аэрапорта Унукава.
  • 1961—1973 — праект новай часткі горада Тальяці (сумесна з ЦНДІП горадабудаўніцтва, кір. Кутыраў).
  • 1966—1967 — кіраўніцтва праектам планіроўкі квартала ў Ташкенце.
  • З 1969 года Рубаненка распрацоўваў праект забудовы і Генеральны план горада Набярэжныя Чаўны і інш.
Remove ads

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Заслужаны архітэктар Казахскай ССР і РСФСР, народны архітэктар СССР (1980).

Бібліяграфія

  • Ежегодник Ленинградского отделения Союза советских архитекторов. Выпуск 1-2 (XV—XVI). Ленинград. 1940 г. Стр. 256—258, 295—302.
  • Рубаненко Б. Р. Исследование и разработка проблемных вопросов архитектуры и типизации массового жилищного строительства в СССР. Москва, 1965
  • Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Эстетика массового индустриального жилища. Сборник статей. М., 1985
  • Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Жилая ячейка в будущем. М., 1982
Remove ads

Зноскі

  1. И. И. Кременецкий. Евреи при большевистском строе. Миннеаполис. 2000

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads