Беатрыс Кастыльская (1242—1303)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беатрыс Кастыльская (1242—1303)
Remove ads

Беатрыс Кастыльская (ісп.: Beatriz de Castilla y Guzmán, парт.: Beatriz de Gusmão e Castela, 1242 або 1244, Сарагоса — 27 кастрычніка 1303) — каралева Партугаліі.

Хуткія факты Беатрыс Кастыльская, каралева-кансорт Партугаліі[d] ...
Thumb
Надмагілле каралевы
Remove ads

Біяграфія

Беатрыс была пабочнай дачкой караля Кастыліі Альфонса X ад яго палюбоўніцы Маёр Гільен дэ Гусман, сеньёры дэ Алькасер. Калі яна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, яе траюрадны дзед Афонсу III пагадзіўся жаніцца на незаконнанароджанай, калі па дасягненні іх першым дзіцем сямігадовага ўзросту Кастылія перадасць Партугаліі Алгарві. Неўзабаве Афонсу развёўся з Мацільдай дэ Дамартэн, і ў 1253 годзе вяселле было згуляная. У Партугаліі юная каралева карысталася прыбыткамі ад гарадоў Торэш-Новаш і Аленкер.

Калі старэйшае дзіця Беатрыс дасягнуў умоўленага ўзросту, Альфонса заўпарціўся, бо гэта была дзяўчынка, але ў выніку прызначыў спадчыннікам Алгарві ўнука Дыніша з чарговай умовай — Афонсу павінен быў падтрымаць кастыльскага караля ў вайне і прывесці пяцьдзясят рыцараў.

У 1263 годзе, ужо пасля смерці Мацільды, шлюб Афонсу і Беатрыс быў прызнаны Папай Урбанам IV.

У 1267 годзе быў складзены дагавор у Бадахосе, па якім мяжа Партугаліі і Кастыліі ўстанаўлівалася па рацэ Гвадыяна, так што мэта шлюбу была дасягнута.

Заўдавеўшы, Беатрыс засталася пры партугальскім двары на правах каралевы-маці. Пахавана ў манастыры Алкабаса.

Remove ads

Дзеці

• Бранка (12591321) — абатыса.
• Фернанда (12601262) — памёр у маленстве.
• Дыніш I (12611325) — кароль Партугаліі.
• Афонсу (12631312) — сеньёр Парталегры.
• Санча (12641279)
• Марыя (12641284)
• Канстанса (12661271) — памерла ў маленстве
• Вісентэ (12681271) — памёр у маленстве.

Зноскі

1. Pas L. v. Beatriz of Castile // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Beatriz Alfonso de Castilla // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Pas L. v. Beatriz of Castile // Genealogics — 2003.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads