Альфонса X Кастыльскі

кароль Кастыліі і Леона (1252—1284) From Wikipedia, the free encyclopedia

Альфонса X Кастыльскі
Remove ads

Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа — 4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.

Хуткія факты кароль Кастыліі і Леона, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.

Thumb
Альфонса Мудры і яго двор.

Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.

Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.

Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.

Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.

У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.

Remove ads

Шлюбы і дзеці

Thumb
Статуя Альфонса X у Мадрыдзе (1892).
Remove ads

Зноскі

1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11864811X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.

2. Kindred Britain

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads