Бегазы-Дандыбаеўская культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бегазы-Дандыбаеўская культура — археалагічная культура позняга бронзавага веку ў Казахстане ў IX — VIII стагоддзях да н. э.
Археалагічная культура была асобна вылучана ў 1979 г. Яе назва паходзіць ад найменняў старажытных некропаляў Бегазы і Дандыбай на паўночным ўсходзе Казахстана.
належала качавым жывёлагадоўцам, якія прыйшлі на змену паўаселым андронаўцам. Яны насялялі тэрыторыі паміж горнымі масівамі Улытау і Чынгізтау. Для Бегазы-Дандыбаеўскай культуры характэрны высокія, круглыя, прастакутныя маўзалеі высакародных асоб, пабудаваныя са скальных камянёў, у пахавальнай традыцыі — інгумацыі ў магіле на баку, рукі і ногі сагнутыя да грудзей, побач — зброя і ўпрыгожванні. Керамічныя збаны з тонкім горлам, упрыгожаныя касцянымі калодкамі.
Стаянкі ўяўляюць сабою зямлянкавыя жытлы, выкладзеныя камянямі. Відавочна, былі вядомы і разборныя хаціны накшталт юрт, што ўсталёўваліся на сталы каменны фундамент. Знойдзены выявы жывёл на камянях — коней, авечак, вярблюдаў, ваўкоў, мядзведзяў і інш.
Remove ads
Спасылкі
- Казахстанская энциклопедия
- Бегазы-Дандыбаевская культура - феномен поздней бронзы Центрального Казахстана
- ИССЛЕДОВАНИЕ ПАМЯТНИКОВ БЕГАЗЫ-ДАНДЫБАЕВСКОЙ И ТАСМОЛИНСКОЙ КУЛЬТУР Архівавана 25 красавіка 2023.
- Бегазы-Дандыбаевская культура степной Евразии
- Л. Р. КЫЗЛАСОВ УЮКСКИЙ КУРГАН АРЖАН И ВОПРОС О ПРОИСХОЖДЕНИИ САКСКОЙ КУЛЬТУРЫ
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads