Белакапытнік (род раслін)

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Белакапытнік (род раслін)
Remove ads

Белакапытнік[2][3] (Petasítes) — род шматгадовых траў сямейства астравых (Asteraceae), які аб’ядноўвае каля дваццаці відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Усе віды квітнеюць ранняй вясной (пасля раставання снегу, а ў рэгіёнах са станоўчымі зімовымі тэмпературамі — у студзені-сакавіку), яшчэ да з’яўлення характэрных для белакапытніка прыкаранёвага сэрцападобнага або пупышкападобнага лісця на доўгіх хвосціках (часам — адначасова са з’яўленнем лісця). Некаторыя віды белакапытніка — двудомныя расліны, г. зн. мужчынскія і жаночыя кветкі размяшчаюцца на розных раслінах.

Remove ads

Арэал

Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх раёнах Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам, асобныя віды даходзяць да субарктычнай зоны. Расце белакапытнік звычайна ў сырых месцах, па берагах вадаёмаў.

Віды

Розныя крыніцы даюць розны аб'ём роду. Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 17 відаў[4]:

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя віды белакапытніка выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, а таксама як сыравіна для лекавых прэпаратаў у навуковай медыцыне. Маладыя пабегі Petasites japonicus знаходзяць выкарыстанне ў японскай кухні. Белакапытнік культывуюць і як садовую расліну.

Зноскі

  1. Вибе Е. И. Конспект трибы Senecioneae Cass. (Asteraceae) у Сібіры // Turczaninowia : журнал. — 2000. — № 3(4). — С. 58—63. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. — УДК 581.9 (571.1/5) : 582.998 (Праверана 3 мая 2010)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Напісанне Белакапытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.386
  4. Petasites: інфармацыя ў базе даных The Plant List (2010, Version 1). (англ.) (Праверана 6 красавіка 2012)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads