Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў (скарочана — БФРР) — нацыянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае аматараў радыёсувязі і радыёспорту ў Беларусі. Арганізацыя мае статус некамерцыйнай і дзейнічае ў інтарэсах развіцця аматарскай радыёсувязі і радыёспартыўных кірункаў на тэрыторыі краіны.
Remove ads
Гісторыя і місія
Беларуская фэдэрацыя радыёаматараў і радыёспартсмэнаў была зарэгістравана 22 чэрвеня 1993 года[1]. Стварэнне БФРР было абумоўлена неабходнасцю каардынацыі і падтрымкі аматарскiх радыёспартыўных мерапрыемстваў (хуткасная тэлеграфія і радыёпеленгацыя). З часам дзейнасць федэрацыі была пашырана і цяпер яна ахоплівае шырокі спектр аматарскай радыёсувязі, спрыяе павышэнню ўзроўню тэхнічнай падрыхтоўкі радыёаматараў і папулярызацыі радыёспорту. У Беларусі арганізацыя разам з федэрацыямі аўтамабільнага, матацыклетнага, водна-маторнага спорту ўваходзіць у склад тэхнічных федэрацый ДТСААФ Беларусі[2].
БФРР з'яўляецца афіцыйным сябрам Міжнароднага саюза радыёаматараў[3] (International Amateur Radio Union, IARU) — міжнароднай асацыяцыі радыёаматарскіх асацыяцый і прадстаўляе ў ей інтарэсы беларускіх радыёаматараў, забяспечвае ўдзел беларусаў у фарміраванні і выкананні міжнародных стандартаў і палітык у галіне аматарскай радыёсувязі.
Remove ads
Асноўныя задачы і функцыі

- Правядзенне кваліфікацыйных іспытаў для атрымання радыёаматарскіх ліцэнзій (англ. Radio Amateur Licence) катэгорый A, B, C[5]. Каб быць дапушчаным да здачы кваліфікацыйнага іспыту неабходна быць сябрам БФРР. Пры паспяховай здачы іспыта арганізацыя прысвойвае радыёаматару афіцыйны пазыўны і выдае ліцэнзію[6].
- Правядзенне і падтрымка радыёспартыўных спаборніцтваў і конкурсаў на нацыянальным узроўні[7][8], арганізацыя радыёаматарскіх злетаў[9]
- Кіраванне нацянальным QSL-бюро, якое забяспечвае абмен карткамі пацверджання сувязі паміж беларускімі радыёаматарамі і іх замежнымі калегамі[10][11].
- Прадстаўленне інтарэсаў беларускіх аматараў радыёсувязі перад нацыянальнымі, еўрапейскімі і міжнароднымі органамі-рэгулятарамі
- Супрацоўніцтва з міжнароднымі радыёаматарскімі арганізацыямі, у прыватнасці з Міжнародным саюзам аматарскага радыёсувязі (IARU), дзе БФРР выступае нацыянальным прадстаўніком Беларусі.
Remove ads
Членства і арганізацыя
У склад БФРР уваходзяць радыёаматары і радыёспартсмены з усёй Беларусі. Арганізацыя забяспечвае адзіныя правілы ўдзелу ў спаборніцтвах, спрыяе павышэнню тэхнічнага ўзроўню сваіх членаў і развіццю іх навыкаў у сферы радыёсувязі.
З-за ўдзелу Беларусі ў расійска-украінскай вайне мясцовыя радыёаматары не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных конкурсах, але нягледзячы на гэта БФРР працягвае праводзіць нацыянальныя і рэгіянальныя спаборніцтвы[12][8][13].
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі радыёаматараў і радыёспартсменаў
- Палажэнне аб парадку прыёму кваліфікацыйнага іспыту на атрыманне ліцэнзіі радыёаматара (Radio Amateur Licence)
- Білеты для здачы іспыта на радыёаматарскую ліцэнзію: класа А або В, на ліцэнзію класа C
- Рэгламент аматарскай і аматарскай спадарожнікавай службаў радыёсувязі Рэспублікі Беларусь
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads