Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіmap
Remove ads

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў горадзе Гомелі.

Хуткія факты Установа адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі" (БГЭУСК), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пісарэнка М. П. — першы рэктар УА «БГЭУСК»

У 1964 годзе ў горадзе Гомелі быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР[2]. На яго базе, у 1968 годзе, адкрыўся завочны факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута. У 1975 годзе ён быў ператвораны ў Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута.

29 чэрвеня 1979 года Гомельскі філіял атрымаў статус самастойнай навучальнай установы — Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза.

У 1992 годзе ў сувязі са спыненнем дзейнасці Цэнтрасаюза СССР Гомельскі кааператыўны інстытут быў перададзены ў распараджэнне Беларускага кааператыўнага саюза спажывецкай кааперацыі. У 1993 годзе быў вызначаны як базавая навучальная ўстанова ў сістэме кааператыўнага адукацыі Беларусі, што ўключае таксама шэсць вучэбна-вытворчых комплексаў «ПТВ-тэхнікум» і адно вучылішча.

У 2001 годзе Гомельскі кааператыўны інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю на адпаведнасць навучальнай установе ўніверсітэцкага тыпу і ў гэтым жа годзе быў перайменаваны ва Установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

Remove ads

Структура

Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі з’яўляецца навукова-даследчым і адукацыйным цэнтрам у Гомелі.

Структура ўніверсітэта ўключае ў сябе чатыры факультэты:

Апроч таго, ва ўніверсітэце функцыянуюць наступныя аддзелы: міжнародных адносін, дыстанцыйнага навучання тэхналогій і інавацый, аспірантуры, прафарыентацыі моладзі, каардынацыі навуковых праектаў і праграмы.

Remove ads

Рэктары

Вядомыя выпускнікі

Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, палітычныя дзеячы Беларусі.

  • Арцюшэнка Яўген Антонавіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці[3].
  • Жыдкоў Алег Мікалаевіч — генеральны дырэктар ААТ «Спартак»[4][5].
  • Навумчык Ала Аляксандраўна — рэктар БГЭУСК з 2002 года па 2012 год, з 2012 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[6].
  • Ніжэвіч Людміла Іванаўна — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[7].
  • Трызна Андрэй Віктаравіч — начальнік галоўнага фінансавага кіравання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[8].
  • Чэкан Святлана Уладзіславаўна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[9].
Remove ads

Зноскі

  1. Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  2. Кіраўніком спраў Гомельскага гарвыканкама прызначаны Алег Мікалаевіч Жыдкоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 15 жніўня 2017.
  3. Прызначаны новыя кіраўнікі СААТ "Камунарка" і СП ААТ "Спартак"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads