Белая акацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белая акацыя, Лжэакацыя[1], Рабінія псеўдаакацыя (Robinia pseudoacacia) — дрэва сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Вышыня дрэва да 25 м. Крона раскідзістая. Кара шэра-бурая. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складаецца з 7—9 лісточкаў. Кветкі белыя, духмяныя, у паніклых гронках. Плод — струк. Ёсць формы пірамідальная, шарападобная, бескалючкавая.
Пашырэнне
Радзіма — Паўночная Амерыка.

На поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі вырошчваецца ў садах і парках як дэкаратыўнае дрэва. Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[2]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[3].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads