Блазія маленькая

від імхоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Блазія маленькая
Remove ads

Бла́зія маленькая (Blasia pusilla) — від пячоначных імхоў, адзіны вядомы прадстаўнік рода.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Двухдомная расліна. Утварае зялёныя або жаўтавата-зялёныя разеткі дыяметрам 3—4 см. Слаявіна шматслаёвая з рызоідамі, вілаватаразгалінаваная з лістападобнымі лопасцямі, па краях якіх размешчаны ліставатыя вушкі з калоніямі сіне-зялёных водарасцей. Каробачка авальная, чырвона-бурая, на ножцы 2—3 см даўжынёй. Зверху па слаявіне вывадковыя колбачкі і гаметангіі (полавыя органы).

Пашырэнне

Пашырана пераважна ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, сустракаецца ад Арктыкі да лясной паласы. На Беларусі трапляецца ўсюды на вільготнай глебе, каля дарог, у канавах, кар’ерах. Піянер глебавых агаленняў і грунту.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads