Блакітнавочка
род кветкавых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітнаво́чка[1] (Sisyrínchium) — род кветкавых раслін сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя (зрэдку аднагадовыя[2]) травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, узыходныя. Лісце вузкае, чаргаванае ў ніжняй частцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі з шасцю пялёсткамі, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія
Род налічвае каля 100[1] відаў (201 від[3]). Расліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях на тэрыторыі Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Некаторыя віды, у тым ліку паўночнаамерыканскі від блакітнавочка горная (Sisyrinchium montanum), натуралізаваліся на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі[1].
Гаспадарчае значэнне
Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Голубоглазка — род Sisyrinchium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sisyrinchium (англ.) // The Plant List
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads