Блакітнавочка горная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітнаво́чка горная[1] (Sisyrinchium montanum) — від кветкавых раслін з роду Блакітнавочка (Sisyrinchium) сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—35 см з кароткім карэнішчам. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, сядзячае. Верхавінкавае лісце ланцэтнае з вузкім белаватым краем. Кветкі 12—20 мм у дыяметры, бледна фіялетавага колеру, на доўгіх кветаножках, па 1—4 на канцы сцябла. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы, якая раскрываецца трыма створкамі.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Блакітнавочка горная паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Натуралізавалася на тэрыторыі Еўразіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі.
Святлолюбівая расліна, не патрабавальная да якасці глебы. Расце на вільготных лугах, лясных палянах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Вырошчваецца ў культуры ў якасці дэкаратыўнай расліны. Лёгка дзічэе.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads