Блакітная ордэнская стужка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітная ордэнская стужка, Блакітная стужачніца (Catocala fraxini) — буйны начны матылёк з сямейства совак (Noctuidae).
Remove ads
Апісанне
Самая буйная са стужачніц Расіі і адна з самых буйных еўрапейскіх совак — даўжыня пярэдняга крыла можа дасягаць 4,5 см, а размах крылаў — 110 мм (дыяпазон — ад 85 да 110 мм).
Афарбоўка пярэдніх крылаў «сінявата-светла-шэрая з чорным апыленнем» і светлымі, да белага, папярочнымі лініямі, акружанымі аблямоўкай. Пупышкападобная светлая пляма, з цёмнай аблямоўкай, пад ёй размяшчаецца светлая або нават белая пляма няправільнай формы.
Хвалісты малюнак імітуе кавалачак кары дрэва і служыць для матылька абаронай, калі днём ён спакойна сядзіць на ствале.
Заднія крылы чорныя ці цёмна-бурыя, з шырокай блакітнай паласой (перавяззю) і белай махрынкай. Паласа не зубчастая, а паўкруглая.
Remove ads
Пашырэнне

Пашырэнне: амаль уся Еўропа (Сярэдняя і, часткова, Паўночная[1]), адсутнічае на крайнім поўдні, а таксама ў зоне росту іглічных лясоў, амаль уся Расія, Каўказ, Паўднёвая Сібір, Прыамур’е, Прымор’е, Паўднёвыя Курыльскія астравы, Цэнтральная Азія, Карэя, Кітай, Японія. Увогуле арэал прымеркаваны да лясной зоны.
Асаблівасці біялогіі
Лётае па ўзлесках лісцвена-мяшаных лясоў, па берагах рэк. Сустракаецца ў садах і парках. У гарах падымаецца да мяжы лісцяных лясоў.
Матылёк актыўны ноччу, ляціць на святло, але, як і Catocala sponsa, садзіцца побач з крыніцай святла, а не на ёй.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads