Блакітніца алексіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Блакітніца алексіс
Remove ads

Блакітніца алексіс (Glaucopsyche alexis) — від матылькоў сямейства блакітніц.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Матылёк сярэдніх памераў, даўжыня пярэдняга крыла складае 15-18 мм. Самец зверху блакітны з цёмнай аблямоўкай па боку крыла, самка бурая са слабым блакітнаватым напыленнем ля асновы крылаў. Знізу крылы шэрыя або светла-шэра-бурыя, пярэднія нясуць шэраг дугападобна размешчаных буйных чорных плям, абрамленых белым, слаба прыкметная сярэдняя пляма, заднія — драбнейшыя такія ж плямы і бірузовае напыленне ля асновы.

Распаўсюджана ва ўмеранай зоне Еўразіі. У Беларусі сустракаецца вельмі лакальна. Вядомы па нешматлікіх знаходках у Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Месцапражыванні: лугі, паляны і ўскраіны лісцёвых лясоў, сухія рэдкалессі і пусткі.

На працягу года развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Вусені жывяцца лісцем і кветкамі чыны лугавой, люцэрны, донніка лекавага, мышынага гарошку і іншых бабовых. Вядома, што вусені кантактуюць з рознымі відамі мурашак (роды Myrmica, Formica, Lasius і інш.). Зімуе ў фазе кукалкі, радзей — вусеня.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Германіі, Швецыі.

Remove ads

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads