Матылі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з’яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых.
Remove ads
Апісанне
Навуковая назва атрада ад лускавінак на крылах — відазмененых і спрошчаных валаскоў. Перапончатых крылаў дзве пары, з размахам ад З мм да 30 см (еўрапейскія віды — да 15 см). Пярэдняя і задняя пары крылаў адрозніваюцца па форме, разнастайнасць малюнка крылаў утвараецца будовай і пігментацыяй лускавінак.
Вочы вялікія, фасетачныя, над імі часта ёсць два т.зв. простыя вочкі. Развітыя органы нюху (сенсілы) размешчаны на паверхні вусікаў. Органы смаку, акрамя ротавых частак, могуць быць і на лапках. Органы слыху выяўлены ў вышэйшых форм (начныя матылі).
У большасці відаў ротавы апарат сысучага тыпу, у выглядзе хабатка, які ў спакоі згорнуты спіраллю і падагнуты пад грудзі. У матылёў, якія не кормяцца, ротавы апарат другасна рэдукаваны. Грызучы ротавы апарат маецца ў найбольш прымітыўных матылёў — першасных зубатых молей.

У чэрвепадобных лічынак матылёў — вусеняў — грызучы ротавы апарат і, акрамя трох пар членістых грудных канечнасцей, на доўгім брушку развіваюцца некалькі пар ілжэножак.
Remove ads
Пашырэнне
Выкапнёвыя рэшткі вядомы з мелавога перыяду (каля 140 млн гадоў назад).
Сучасныя лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш за 4 000 відаў. У сусветнай фаўне апісана звыш 180 000 відаў.
Шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый.
Remove ads
Класіфікацыя
Сярод лускакрылых выдзяляюць 4 падатрады:
- Zeugloptera
- Aglossata
- Heterobathmiina
- Glossata
Жыццёвы цыкл
Жыццёвы цыкл лускакрылых праходзіць з поўным ператварэннем праз чатыры стадыі: яйцо, лічынка, кукалка, імага.
Яйцо
Усе лускакрылыя адкладваюць яйцы. Яйцы вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабой, як па вонкавым выглядзе, так і па памерах і форме кладкі. Некаторыя віды адкладваюць за адзін раз некалькі тысяч яец.
Лічынка
Лічынкай лускакрылых з’яўляецца вусень. Вялікая частка вусеняў сілкуецца раслінамі, некаторыя спажываюць дрэва, плады і інш. На ніжняй губе вусеняў размешчана павуцінневая залоза. Перасоўваючыся, вусень пакідае за сабой след з павуціння. Шматлікія віды плятуць з павуціння коканы, іншыя з яго дапамогай змацоўваюць лісце харчовай расліны, утвараючы такім чынам камеру, у якой жывуць. З дасягненнем сталага ўзросту вусень ператвараецца ў кукалку.
Кукалка
Кукалка — гэта стадыя супакою лускакрылых, у гэты час праходзіць структурная перабудова арганізма. Кукалка з’яўляецца нерухомай. Некаторыя віды лускакрылых зімуюць на гэтай стадыі.
Імага
Кукалка ператвараецца ў дарослае насякомае — імага. Гэта форма з’яўляецца здольнай да размнажэння. Імага большасці відаў сілкуюцца нектарам кветак ці сокамі расліннага ці жывёльнага паходжання. Асноўная функцыя гэтай стадыі жыццёвага цыклу — размнажэнне і рассяленне.
Remove ads
Галерэя
- Parnassius phoebus
Гл. таксама
Літаратура
- Біялогія : вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6
- Матылі́, лускакрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 470. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Матылі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Remove ads
Спасылкі
- Лускакрылыя Еўропы (ням.) (англ.) (польск.) (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads