Альфонса VIII Кастыльскі
кароль Кастыліі (1158—1214) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфонса VIII Кастыльскі (ісп.: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (ісп.: Alfonso VIII el Noble, нар. 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут'ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 года, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Бланкі Наварскай.
Вялікую частку свайго валадарання правёў у барацьбе з рознымі іспанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Англію, Францыю і Германію, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнейскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папай на Леон і Партугалію. У канцы валадарання яму атрымалася заключыць саюз з іншымі васпанамі Іспаніі і нанесці мусульманам параза пры Талосе, якая канчаткова зламала іх магутнасць 1212.
Яго кіраванне (больш 56 гадоў) з’яўляецца самым працяглым у гісторыі Кастыліі, а пазней і Іспанскага каралеўства.
Remove ads
Шлюбы і дзеці
У 1176 годзе Альфонса VIII жаніўся на Элеаноры Англійскай, дачцэ Генрыха II Плантагенета і Элеаноры Аквітанскай. У іх было 12 дзяцей:
- Берэнгарыя Вялікая (1180—1246), каралева Кастыліі
- Санча (1181—?)
- Санча (1182—1184)
- Урака (1186—1220) Жонка Альфонса II Партугальскага.
- Бланка Кастыльская (1188—1252), жонка Людовіка VIII, караля Францыі.
- Фердынанд (1189—1211)
- Мафальда (1191—1204)
- Энрыке (1192 — канец 1190-х)
- Канстанса (1196 — канец 1190-х)
- Элеанора (1202—1244) Жонка Хаймэ I Арагонскага.
- Энрыке I (1204—1217), пераемнік Альфонса VIII на каралеўскім прастоле Кастыліі.
- Канстанса (?—1243)
Remove ads
У літаратуры
- Альфонса VIII — герой рамана Ліёна Фейхтвангера «Іспанская балада».
Зноскі
- Lundy D. R. Alfonso VIII, Rey de Castilla // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- varios autores Alfonso VIII. El de Las Navas // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 лістапада 2021.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads