Берэнгарыя Кастыльская
каралева Кастыліі (1217) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берэнгарыя Кастыльская (ісп.: Berenguela de Castilla) ці Берэнгарыя Вялікая (ісп.: Berenguela la Grande) (1 чэрвеня 1180, Сеговія — 8 лістапада 1246) — каралева Кастыліі ў 1217 г. Старэйшая дачка Альфонса VIII Кастыльскага і Элеаноры Англійскай.
Remove ads
Шлюб і дзеці
У 1197 годзе Берэнгарыя ажанілася з каралём Леона Альфонса IX, які даводзіўся яе стрыечным дзядзькам. Праз сем гадоў шлюб быў ануляваны Папам Рымскім Інакенціем III з прычыны блізкага сваяцтва. Пасля гэтага Берэнгарыя вярнулася да двара свайго бацькі.
У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:
- Элеанора (1199—1210) — памерла ў раннім узросце
- Фердынанд (1200—1252) — кароль Кастыліі. Быў жанаты з Елізаветай Гогенштаўфен (у Іспаніі яе звалі Беатрысай Швабскай), затым — на Жанне дэ Панцье. Меў пятнаццаць дзяцей
- Альфонса (1203—1272) — сеньёр дэ Маліна. Быў жанаты некалькі разоў, меў дзевяць дзяцей
- Берэнгарыя (1204—1237) — замужам за каралём Іерусаліма Іаанам дэ Брыенам, мела чацвярых дзяцей
- Канстанцыя (1200 ці 1205—1242) — манашка.
Remove ads
Кіраванне

У 1217 годзе Берэнгарыя, пасля гібелі брата Энрыке Кастыльскага, стала каралевай Кастыліі. Кіравала яна нядоўга, у тым жа годзе перадаўшы карону свайму сыну Фердынанду. Пасля гэтага яна працягвала заставацца яго саветнікам. Як гаворыць«Лацінская хроніка»: «Усе мае намеры і жаданні накіраваны на сушуканне маім сынам усялякага гонару». Берэнгарыя таксама дапамагала сыну здушыць дваранскі мяцеж, а затым арганізавала яго вяселле з высакароднай Беатрысай Швабскай. Таксама яна падтрымлівала цесныя сувязі са сваёй сястрой Бланкай. Менавіта Бланка прапанавала Фердынанду Жанну дэ Панцье ў якасці нявесты, пасля смерці яго першай жонкі.
Remove ads
Зноскі
- Alcázar of Segovia — 1200.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads