Алена Рыгораўна Мазанік
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914, в. Паддзягцярня — 7 красавіка 1996) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школе[1].. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, які памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі.
Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.
Remove ads
Забойства Вільгельма Кубэ
У пачатку чэрвеня 1943 года была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям’ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.
У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.
Remove ads
Пасляваенны перыяд
У 1952—1960 гадах А. Р. Мазанік займала пасаду намесніка дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР[2].
Памяць

На доме па вуліцы Чычэрына, 2 у Мінску, у якім жыла Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads