Бой за Міхалішкі (1944)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бой за Міхалішкі — аперацыя 16-й Смаленскай партызанскай брыгады па захопу моста ў Міхалішках (Астравецкі раён). Населены пункт займаў вялікае стратэгічнае палажэнне на перасячэнні тракту ВільняПолацк каля ракі Вілія.

Хуткія факты Бой за Міхалішкі, Дата ...
Remove ads

Ход бою

Партызанская брыгада пад камандаваннем палкоўніка Івана Шлапакова, якая налічвала 637 партызан, у канцы чэрвеня 1944 года рушыла ў напрамку на Вільню і вызваліла пасёлак Свір. Далей, 4 ліпеня, тры атрады і 60 конных разведчыкаў узялі Міхалішкі і мост праз Вілію. Узначаліў групу намеснік камандзіра брыгады па разведцы Дублёных (партызанская мянушка «Уральскі»).

Партызаны чакалі, што сустрэнуць у Міхалішках супраціў праціўніка, але паліцэйскі гарнізон яшчэ раніцай пакінуў населены пункт і лясамі адышоў у бок Пабрадзе. На месцы байцы выявілі кінутыя баракі і пустыя кулямётныя дзоты паабапал моста. Дублёных даў загад паслаць конную разведку на Газу. Нечакана з таго боку з’явіліся 3 грузавікі з нямецкімі салдатамі, якія спяшаліся ўзарваць мост праз Вілію. Партызаны хутка замаскіраваліся і вырашылі зрабіць немцам засаду, а потым адкрылі агонь. Пачаўся бой. Сам мост прыкрывала аддзяленне Івашкевіча, якое цалкам загінула, але і немцы, страціўшы шмат забітымі і параненымі, вымушаны былі адступаць.

Пазней над Міхалішкамі праляцеў самалёт-разведчык Fw-189, які, пакружыўшыся над вёскай, паляцеў. Неўзабаве пачаўся авіяцыйны налёт. Партызаны спрабавалі біць па самалётах з вінтовак і кулямётаў. Падчас атакі партызаны страцілі некалькі чалавек забітымі. Пасля бою іх пахавалі ля касцёла Святога Міхаіла на левым беразе Віліі.

Ноччу пачаўся новы авіяналёт з ужываннем асвятляльных бомб на парашутах. Адна бомба прабіла дах касцёла і ўпала на алтар, але не выбухнула. Пад раніцу нямецкім самалётам удалося знішчыць некалькі пралётаў моста.

Remove ads

Наступствы

6 ліпеня да партызан у Міхалішкі падышлі рэгулярныя часці Чырвонай Арміі, а менавіта сілы 277-й стралковай дывізіі 72-га корпуса. Фарсіраваць раку праз пашкоджаны мост вайскоўцы не адважыліся. Частка байцоў накіравалася ў бок Кемелішак і Пабрадзе, а да навядзення пантоннага моста праз Вілію прыступіў 562-і асаблівы сапёрны батальён. Яму дапамагалі партызаны 2-га, 4-га і 6-га атрадаў 16-й Смаленскай брыгады і мясцовыя жыхары. Новы мост таксама бамбілі. У ходзе бамбёжкі загінулі пяць і былі параненыя шэсць партызан. Вялікія страты панеслі і сапёры 562-га батальёна.

Remove ads

Памяць

2 ліпеня 1978 года рашэннем выканкама Міхалішкаўскага сельсавета камандзіру партызан Шлапакову прысвоілі званне «Ганаровы грамадзянін вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна».

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads