Кемелішкі

аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кемелішкіmap
Remove ads

Кеме́лішкі[3] (трансліт.: Kiemieliški, руск.: Кемелишки, літ.: Kiemeliškės) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рытанскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароўKiemeliškės[4]. Ёсць латышскае прозвішча Kemels.

Геаграфія

Знаходзіцца за 70 км ад гарадскога пасёлка Астравец, за 272 км ад Гродна, за 75 ткм ад чыгуначнай станцыі Гудагай[5]. Каля вёскі працякае рака Кямеліна.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1644 годзе як сяло маёнтка Свінары. Мела 24 валокі зямлі[6]. Маёнтак Свінары ў XVII—XVIII стагоддзях належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім. У 1757 годзе Корвін-Пятроўскія прадалі Кемелішкі мінскаму крайчаму Ю. Прушынскаму, а яго сын Станіслаў Прушынскі ў 1781 годзе пабудаваў тут драўляны Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, асвячоны ў 1799 годзе[6]. З 1795 года Кемелішкі ў Расійскай імперыі. У канцы XVII — пачатку XIX стагоддзя згадваецца як мястэчка, з 1866 года[6] цэнтр воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. У мястэчку 21[5] двор, пражывалі 269 католікаў, 26 яўрэяў і 4 праваслаўныя[6].

У час Першай сусветнай вайны Кемелішкі былі акупіраваны войскамі Германіі, у 1919—1920 гадах заняты войскамі Польшчы і Чырвонай Арміяй[6]. З 1920 года мястэчка ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у складзе Польскай Рэспублікі[6]. У 1931 годзе Кемелішскі цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, 714 жыхароў, 135 дамоў[6]. Дзейнічалі школа, сінагога, кляштар місіянерак святой Сям’і пры парафіяльным касцёле[6].

З 1939 года Кемелішкі ў БССР. У 1940—1959 гадах вёска была адміністрацыйным цэнтрам Кемелішкаўскага сельсавета ў Свірскім раёне. Акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гадах у час Вялікай Айчыннай вайны. Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі гета ў Кемелішках (кастрычнік 1941 — 24 кастрычніка 1942), былі забітыя да 500 яўрэяў.

У 1959—1962 гадах Кемелішкі ў складзе Некрашунскага і Падольскага сельсаветаў Астравецкага раёна, у 1962—1965 гадах у Ашмянскім раёне. З 26 чэрвеня 1965 года[6][7] адміністрацыйны цэнтр сельсавета Астравецкага раёна[5]. У 1971 годзе ў вёсцы 521 жыхар, 189 двароў[5]. У свой час вёска была цэнтрам калгаса «Кемелішкі»[6].

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Помнікі гісторыі і культуры

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads