Падброддзе
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падбро́ддзе[2], таксама Пабра́дзе[3] (літ.: Pabradė) — горад у Літве, на рацэ Жэймяна, пры ўпадзенні ў яе Дубінкі. Уваходзіць у Свянцянскі раён Віленскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Размешчаны за 38 км ад Свянцян.
Remove ads
Гісторыя
Маёнтак Падброддзе ўпамінаецца ў другой палове XV ст. Першымі ўладальнікамі былі Андрэй і Юрый Насілоўскі, якія прадалі свае землі Юрыю Радзівілу, бацьку Барбары Радзівіл. Пазней маёнткам валодалі Міхаіл Радзівіл, Ян Швыкоўскі, Міхаіл Тызенгаўз (1672), пазней яшчэ некалькі ўласнікаў, а з 1751 года — Францыск Абрамовіч. Праз пяць гадоў маёнтак набыў віленскі біскуп Ігнацы Масальскі. З 1789 года ўладальнікам маёнтка быў вялікі гетман літоўскі Шыман Касакоўскі. У XVIII стагоддзі сустракаецца назва Пабрады, у той час паселішча было цэнтрам маёнтка, у Ашменскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Падброддзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім (правы бераг Жэймяны) і Свянцянскім павеце (левы бераг) Віленскай губерні.
Штуршок развіццю населенага пункта дала пабудова чыгункі ў 1860-х гадах. У 1915—1919 гадах Паброддзе было павятовым цэнтрам.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[6]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Падброддзе апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. За польскім часам паселішчу нададзены статус горада, уваходзіў у склад Свянцянскага павета.


У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага, які паходзіць з суседняга Зулава. Горад быў буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзвінск.
У другой палове верасня 1939 года заняты Чырвонай Арміяй, пазней перададзены ў склад Беларускай ССР. У 1940 годзе перададзены Літоўскай ССР.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads