Боркавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бор́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Боркавічы.

Хуткія факты Боркавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Агульнае

Знаходзіцца на поўдні Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Дрыса.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 года раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Луначарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Антушэва, Гвазды, Двор Зялькі, Зялькі, Мазурына, Маркоўшчына і Разуліна)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Луначарскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Козікі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 43 населеныя пункты[4]. У 1978 годзе ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)[5]. У 1987 годзе скасавана вёска Антушэва[6], 27 чэрвеня 2008 года — вёска Скарада[7].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2627 чалавек[8], з іх 88,6 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1957 чалавек[10].

Населеныя пункты

Населеныя пункты ў межах сельсавета:

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads