Бор (Навасёлкаўскі сельсавет)
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бор[1] (трансліт.: Bor) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Цітаўка.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
За 1 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Падкапцы сярод асушаных балот месціцца гарадзішча (мясцовая назва — Акопы Кацярыны, Капец).
У XVIII стагоддзі вёска Баравая Слабада ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Навасёлкі, уласнасць Барэцкай[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Бор», працавалі кузня і вятрак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе карных аперацый вёска была спалена, забіта 235 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўлена.
У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Бор 1.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Механічныя майстэрні
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Дзіцячы сад-яслі
- Аддзяленне сувязі
- Крама
Славутасці
- Гарадзішча (Акопы Кацярыны, Капец)
- Камень-следавік, на могілках. Паводле аднаго з паданняў, след на камені пакінуў Ісус Хрыстос, які праходзіў праз вёску. Паводле другога падання, хворай жанчыне ў сне Бог указаў на гэты камень і загадаў маліцца за сваё здароўе, у выніку чаго яна вылечылася. Лічыцца, што камень найлепш дапамагае ад зубнога болю[6].
Вядомыя асобы
- Раман Фёдаравіч Ляпіч (1906—1977) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, выкладчык.
- Валерый Уладзіміравіч Бабук (нар. 1956) — беларускі спартсмен, трэнер.
- Сяргей Пятровіч Семяняка (нар. 1975) — беларускі спартсмен.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads