Браніслаў Багатырэвіч
беларуска-польскі ваенны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браніслаў Багатырэвіч (польск.: Bronisław Bohatyrewicz; герба Астоя (1870, Гродна — 1940, Катынь) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 года ў Гродне ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасні 1918 года далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Гродне, які потым быў перафарміраваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.
У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны прайшоў навучанне ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў падвышаны да брыгаднага генерала і адышоў ад актыўнай вайсковай службы.
Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе арыштаваны органамі НКУС і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР.
Увесну 1940 года расстраляны ў Катыні разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генералам Мечыславам Смаравіньскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.
Remove ads
Узнагароды
- Сярэбраны крыж ордэна «Virtuti Militari» (№ 6843)
- Крыж Храбрых— чатырохразова
- Сярэбраны крыж Заслугі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браніслаў Багатырэвіч
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads