Бронная Гара

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бронная Гараmap
Remove ads

Бро́нная Гара́[2] (трансліт.: Bronnaja Hara, руск.: Бронная Гора) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны ўсход ад Бярозы, чыгуначная станцыя на лініі БрэстБаранавічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Чыгуначная станцыя

Вядома ў XIX ст. У 1865 годзе тут быў адкрыты смолашкіпінарны завод. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе леснічоўка ў Лескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1930-я г. працаваў лесазавод.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Сакалоўскім сельсавеце. У 1940 годзе — леснічоўка, дзейнічала лесапілка.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі—лістападзе 1942 года ва ўрочышчы Бронная Гара гітлераўцы загубілі больш за 50 тысяч чалавек. У ліку ахвяр амаль усё насельніцтва Бярозы, грамадзяне некаторых еўрапейскіх краін, каля тысячы жыхароў самой Броннай Гары, знішчаныя як непажаданыя сведкі. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, у сакавіку 1944 года нямецкія карнікі прыгналі 100 вязняў, якія 2 тыдні раскопвалі і палілі трупы, а потым самі былі расстраляны і спалены. У наваколлі дзейнічалі партызаны.

У 1945 годзе працавалі лесапілка, мэблевая арцель «Кастрычнік», з 1948 года кузня. Паводле перапісу 1959 годзе пасёлак і чыгуначная станцыя (1 будынак). Працавалі мэблевы ўчастак Бярозаўскага завода металаканструкцый, смолашкіпінарны завод (заснаваны ў 1865), лясніцтва, сярэдняя і муз. школы, 2 клубы, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад і яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, З магазіны. Многія жыхары працавалі ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».

У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з вытворчай магутнасцю 400 тыс. м² і гідрашклаізолу штогод — першая ў Беларусі вытворчасць бітумнапалімерных, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў.

Remove ads

Інфраструктура

Працуюць сярэдняя школа, клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, 3 магазіны.

Насельніцтва

Thumb
Манумент ахвярам Халакосту
  • XX стагоддзе:
    • 1924 — 4 будынкаў 16 жыхароў
    • 1940 — 30 двароў, 175 жыхароў
    • 1970 — 247 двароў, 789 жыхароў
    • 1959 — 173 гаспадаркі, 591 жыхар, на чыгуначнай станцыі — 2 гаспадаркі, 7 жыхароў
    • 1999 — 1091 жыхар
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 178 двароў, 996 жыхароў
    • 2009 — 773 жыхары[3]

Славутасці

  • [Бронная Гара (мемарыял)|Бронная Гара]] — месца масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны.
  • Абеліск, пастаўлены на ўшанаванне памяці ахвяр фашысцкага тэрору (1978, адноўлены ў 1994).
  • Мемарыяльная дошка на будынку чыгуначнай станцыі, устаноўленая ў гонар аперацыі «Рэйкавая вайна», якую партызаны брыгад імя Свярдлова і Дзяржынскага правялі ў жніўні 1943 года.
  • Свята-Уладзімірская царква
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads