Бружмель Максімовіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель Максімовіча
Remove ads

Бружмель Максімовіча[1] (Lonícera maximowíczii) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Расце на Далёкім Усходзе Расіі, у Кітаі і Карэі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Від названы ў гонар Карла Іванавіча Максімовіча (1827—1891), расійскага батаніка, акадэміка Імператарскай Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук, даследчыка флоры Далёкага Усходу і Японіі.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Лістападны разгалісты моцна галінаваны куст вышынёй да 2 метраў. Кара старых парасткаў светла-шэрая, маладых — зялёная ці фіялетавая, без апушэння.

Лісце эліптычнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-7 см даўжынёй, цёмна-зялёнае, на кароткіх хвосціках, з раснічастым апушэннем па краях.

Кветкі фіялетава-чырвоныя, даўжынёй да 13 мм, размешчаны парамі ў пазухах лісця, прычым размешчаны вельмі цікава — кожная пара схаваная пад сваім лістом. Час цвіцення — чэрвень.

Плады яйкападобныя, ярка-чырвоныя, бліскучыя, парамі зрослыя аснаваннямі і разбежныя наверсе накшталт рожак, спеюць у канцы жніўня-верасні.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads