Бружмель нямецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бружмель нямецкі
Remove ads

Бружмель нямецкі[1] (Lonicera periclymenum) — павойны куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе расце на лясных узлесках і ў зарасніках кустоў у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, а таксама паўночнай часткі Афрыкі і ў Малой Азіі. Дэкаратыўная расліна.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічным апісанне

Павойны лістападны куст, які дасягае вышыні 4-6 метраў.

Лісце даўжынёй 4-10 см, супраціўнае, на кароткіх хвосціках, верхняе — сядзячае, лісты зрослыя адзін з адным. Форма ліставай пласцінкі яйкападобна-ланцэтная, зваротнаяйкападобная ці авальная. Верхні бок цёмна-зялёны, ніжні шызаваты.

Кветкі жаўтлявыя, часта з чырванаватым адценнем, даўжынёй да 5 см, з прыемным салодкім водарам, асабліва моцным да вечара. Сабраны ў густыя галоўкавыя суквецці. Час цвіцення — май-чэрвень.

Плады ярка-чырвоныя, неядомыя.

Remove ads

Ужыванне

Культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, выведзеныя шматлікія сарты з рознай афарбоўкай і формай кветак. Больш цеплалюбная, чым капрыфоль (Lonicera caprifolium), ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі у суровыя зімы можа падмярзаць.

Галерэя выяў

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads